Мужчына нарадзіўся ў 1973 годзе ў Маладзечне. Зарэгістраваны па адрасе:  Маладзечна, Першамайская, 8/9.

У 2004 годзе ён з’ехаў на заробкі ў Расію, у Калінінград. І да гэтага часу месца яго знаходжання невядомае.

На выгляд яму 40-45 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, сярэдні целасклад, прамы нос, тонкія вусны, дугападобныя нізкія бровы, прамыя русыя валасы. Пра вопратку звестак няма.

Грамадзян, якія нешта ведаюць пра месца знаходжання мужчыны, просяць тэлефанаваць па нумарах 8 (0176) 749683, 771656, 8(029) 5464044 або 102.