Ён адчыніў у машыне ўсе дзверы, а сам пайшоў да знаёмага.

Калі прыйшоў у двор, убачыў, што кашалёк ляжыць не ў бардачку, а на сядзенні машыны. Гаспадар ўзяў кашалёк і заўважыў, што там няма 200 рублёў. Мужчына патэлефанаваў у міліцыю.

Крадеж раскрылі ў той жа дзень.

Падчас міліцэйскай праверкі стала вядома, што адзін непрацуючы жыхар Куранца зайшоў у краму і ўсіх наведнікаў пачаставаў марожаным.

У мужчыны знайшлі скрадзеныя грошы. Праўда не ўсе, а 120 рублёў. Астатнія ён патраціў на пачастунак, распавяла Кацярына Млечка, намеснік начальніка Вілейскага РАУС.

Фігуранта затрымалі.