У гэтыя выхадныя пройдзе галоўнае краязнаўчае свята Беларусі.
У нашым рэгіёне экскурсіі прапануюць у Маладзечне.

Маладзечна

Міжваенная архітэктура Маладзечна: гарнізон у Гелянова

Дата/Час
22/04/2018, 14:00

Месцазнаходжанне
Драматычны тэатр

Катэгорыi

  • Мiнская вобласць
  • Экскурсii па абласцяx

Экскурсавод: Садоўскі Уладзімір

Апісанне: Краязнаўца і даследчык міжваеннай архітэктуры Уладзімір Садоўскі правядзе экскурсію па былому гарнізону 86 пяхотнага палка Войска польскага, які у 1920-я, 1930-я гады размяшчаўся старым фальварку Гелянова пад Маладзечна (цяпер у межах горада). У праграме новыя звесткі і факты пра аб’екты гарнізона, што накапіліся за апошнія гады.

Месца сустрэчы: Каля ўвахода ў Драматычны тэатр па вул. Чкалава 7.

Ракуцёўшчына

Дата/Час
21/04/2018, 12:00

Месцазнаходжанне
Фальварак “Ракуцёўшчына”

Катэгорыi

  • Мiнская вобласць
  • Экскурсii па абласцяx

Экскурсавод: Сярболіна Настасся

Апісанне: Пад час экскурсіі Вы не толькі пазнаёміцеся з жыццём і творчасцю М.Багдановіча, але і даведаецеся аб тым, які ўплыў на творчасць паэта зрабіла паездка на Радзіму. Адметнасцю экскурсіі з’яўляецца вандроўка ў мінулае, якая дае магчымасць на нейкі час акунуцца ў атмасферу беларускай вёскі пач. XX стагоддзя, пазнаёміцца з укладам сельскага жыцця, прыладамі працы таго часу, адчуць атмасферу жыцця і кола інтарэсаў гаспадароў фальварка, адчыніць дзверы і зайсці ў Дамок арандатара, дзе два месяцы жыў і тварыў беларускі пясняр.

Плябань

Дата/Час
21/04/2018/, 10:00

Месцазнаходжанне
Магіла паўстанцаў 1863г.

Катэгорыi

  • Мiнская вобласць
  • Экскурсii па абласцяx

Экскурсаводы: Воля Сямашка, Ала Ліхтаровіч

Апісанне: Гульня прымеркавана на Дня памяці паўстанцаў 1863 г., пахаваных на могілках у в. Плябань. Дадаткова запланавы сюрпрызы і паўстанцкі стол.

Месца сустрэчы: 10.00: збор удзельнікаў ля магілы паўстанцаў: агульнае ўскладанне кветак, ганаровая варта паўстанцаў, слова аб паўстанцах.
10.20: Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту Плябані: каманды па 4 чалавекі кожная адказваюць на пытанні, датычныя гісторыі паўстання і герояў Беларусі 1863-64 гг., літаратуры аб тых падзеях, а таксама спецтур, прымеркаваны да Году малой Радзімы;).

Убачыць пералік усіх экскурсій можна па спасылцы: festguides.by.