Крымінальная справа па факце прычынення смерці па неасцярожнасці распачалі ў дачыненні да 32-гадовага кіроўцы пагрузчыка ЗТАА «Кронаспан АСБ» у Магілёве. Ён насмерць збіў начальніцу склада, паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта ў Магілёве.

Днём 16 красавіка на тэрыторыі склада драўніны кіроўца выконваў пагрузачна-разгрузачныя работы. Ён рухаўся на пагрузчыку пярэднім ходам па праезду і не заўважыў начальніцу склада на сваім шляху. Ён наехаў на 37-гадовую жанчыну, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы.

Расследаванне справы працягваецца. Вядома, што падазраваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.