Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС шукаюць 60-гадовага Уладзіміра Уладзіміравіча Рабушка.
Мужчына нарадзіўся і жыў у вёсцы Повязынь на Маладзечаншчыне. У жніўні 2007 года ён вышоў з дома, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Грамадзян, якім нешта вядомае пра месцазнаходжанне Уладзіміра Рабушкі, просяць звярнуцца ў Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 (0176)749683, 770312, 771656 або 102.