Амаль кіламетр рыбалоўных сетак канфіскавалі ў жыхара вёскі Клідзяняты Смаргонскага раёна.
Дзвюма сеткамі мужчына рыбачыў на Віліі. Тут яго і затрымалі.

Яшчэ 19 сетак праваахоўнікі знайшлі ў яго дома.

Падчас затрымання парушальнік кінуў мяшок з уловам, але збегчы не паспеў. За здабычу 43 асобін рыбы мужчына павінен будзе заплаціць штраф каля чатырох тысяч.

У мінулым годзе смаргонца ўжо штрафавалі за незаконнае рыбалоўства. Цяпер яму пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі, а таксама штраф за захоўванне сетак.