20 красавіка каля чатырох гадзін раніцы ў Маладзечанскі ГРАНС паведамілі пра пажар.
Гарэў жылы дом у вёсцы Ленкаўшчына Маркаўскага сельсавета ў Маладзечанскім раёне.

На пажар выехала пяць адзінак тэхнікі. Цалкам згарэў дах і веранда. Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было.

Каля пяці гадзін раніцы ў выгаралым пакоі выратавальнікі знайшлі труп 48-гадовага гаспадара.

Мужчына жыў адзін, не працаваў. Папярэдняя прычына – неасцярожнасць пры курэнні.

ГРАНС Маладзечна нагадвае правілы бяспекі:

  • печы і дымаходы неабходна пачысціць адрамантаваць, пабяліць, прыбраць трэшчыны;
  • нельга распальваць печ з дапамогай лёгкаўспламяняльных вадкасцей;
  • на драўлянай падлосе каля печы неабходна прыбіць металічны ліст 50 на 70.
  • не перакальваць печ
  • за дзве гадзіны да сну скончыць тапіць печ.

Рэкамендуем паставіць пажарны апавяшчальнік. Не пакідайце дзяцей адных! Захоўвайце запалкі ў недаступным для дзяцей месцы.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.