Акцыю правядуць для таго, каб далучыць больш людзей да дапамогі і садзейнічання дзяржорганам у вырашэнні праблем гвалту ў сям’і.

На сённяшні дзень ва ўсіх раёнах Міншчыны арганізавалі работу бясплатных тэлефонных ліній для ахвяр сямейнага гвалту. Тэлефон 8 (801) 100-8-801.

Таксама ў кожным раёне ёсць крызісны пакой для ахвяр сямейнага гвалту, дзе часова могуць знайсці прытулак людзі, якія пацярпелі ад гвалту ў сям’і.