Здарэнне адбылося сёння каля сямі раніцы.
Пра выпадак распавёў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

46-гадоваму мужчыне стала кепска на вуліцы Касманаўтаў, недалека ад клуба “Блэк Фокс” (былы “Магніт”).

Прахожыя выклікалі “хуткую дапамогу”. Аднак праз рэанімацыйныя дзеянні выратаваць мужчыну не атрымалася.

Устаноўлена, што мужчына ўпаў сам, яго не білі.

Загінулы — жыхар Маладзечна 1972 года нараджэння. Наколькі вядома следству, быў раней судзімы.

Прычына смерці высвятляецца праз судова-медыцынскую экспертызу.