Маладзечанскі РАУС шукае без звестак зніклага Анатоля Рыгоравіча Шырко.
Мужчына нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікае Сяло, што на Маладзечаншчыне.

Раней жыў па адрасе: Маладзечна, вуліца Будаўнікоў, дом 11-а, кватэра 86.

У снежні 2001 года ён сышоў з дому і да сённяшняга дня яго месца знаходжання невядомае.

Грамадзян, якія ведаюць пра тое, дзе цяпер Анатоль Шырко, просяць паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 (0176) 749683, 8(0176) 770312, 8 (0176) 771656 або 102.