Крадзеж здарыўся ў вёсцы Варонічы. Тое, што не хапае рэчаў, гаспадар заўважыў, калі прыехаў на лецішча.
Заўважыўшы, што нехапае газавага балона, электрадрылі і некалькіх лістоў ламіната, мужчына звярнуўся ў Вілейскі РАУС. Урон склаў 142 рублі.

Падчас праверкі супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што рэчы скралі жыхар Вілейкі і жыхар Куранца.

Па папярэдняй інфармацыі, пакуль не было дома гаспадара лецішча, прыкладна ад 16 да 20 красавіка, фігуранты пашкодзілі сцяну ў драўляным гаражы і вынеслі рэчы, распавялі ў Вілейскім РАСК. Аднак прадаць іх не паспелі.

Завялі крымінальную справу па артыкуле “Крадеж”.