Колькасць бытавых прыбораў павялічваецца з года ў год: у 2000 годзе толькі 73, 5% хатніх гаспадарак мелі тэлевізар, а пральную машыну — 69,6%. Статыстыка паказвае таксама хуткія тэмпы кап’ютарызацыі — калі ў 2000 годзе толькі 1,6% сем’яў мелі персанальны камп’ютар, то летась гэты працэнт дасягнуў 67,9.

Адзіная рэч з бытавой тэхнікі, попыт на якую памяншаецца з гадамі, — музыкальны цэнтр. Яшчэ ў 2009 годзе яго мела амаль чвэрць беларускіх сем’яў (21,6%), цяпер — 16,3%.

Не набралі папулярнасці сярод беларусаў і пасудамыечныя машыны — іх мае толькі 3% сем’яў.