Прычынай шпіталізацыі стаў сэпсіс (заражэнне арганізму ў выніку траплення ў кроў інфекцыі). Прадстаўнікі сям’і Буша адзначылі, што былы прэзідэнт рэагуе на лячэнне.

Здароўе Джорджа Буша-старэйшага пагоршылася пасля смерці яго жонкі Барбары Буш. Яна памерла 18 красавіка ў веку 92 гадоў.

Джордж Буш — найстарэйшы паводле ўзросту кіраўнік ЗША, хоць і быў прэзідэнтам у 1989—1993 гг., яму ўлетку споўніцца 94 гады. Джымі Картэр — маладзейшы за яго на тры месяцы.