Новую экспазіцыю ў Вілейскім краязнаўчым музеі плануюць адчыніць да 18 мая – Дня музеяў, распавяла дырэктар Надзея Аўдзей.
– Экспазіцыя будзе складацца з чатырох частак, – кажа Надзея. – У першай з дапамогай здымкаў і дакументаў мы прадставім раку Вілію, а таксама першае вілейскае вытворчае прадпрыемства – “Буддэталі”.

Другую частку прысвецяць вілейскаму фотамастаку Берку Берману – чалавеку, з фотаздымкамі якога асацыюецца Вілейка 1930-ых гадоў.

Трэцяя частка будзе ўяўляць сабой сапраўдную гасціную пачатку 20 стагоддзя. Тут расставяць старую мэблю, што захоўваецца ў фондах музея.

Завершыць экспазіцыю звесткі пра завод “Зеніт”.

Будуць дзейнічаць інтэрактыўныя пляцоўкі для фатаграфавання. А некаторыя экспанаты дазволяць памацаць рукамі.