Каля вёскі Белае на Смаргоншчыне затрымалі мікрааўтобус “Фіят”, які перавозіў спірт без акцызных марак.
Аўтамабіль супрацоўнікі ДАІ і аддзела з эканамічнай злачыннасцю спынілі каля 15.00.

У ім жыхар Астраўца, які нідзе не працуе, вёз 680 літраў спірту. Спірт быў расійскай вытворчасці.