Dipodomys gravipes (cанквінтінскі кенгуровы скакун) апошні раз трапляў на вочы людзей ў 1986 годзе, а затым лічыўся вымерлым. Нядаўна навукоўцы зноў знайшлі гэтага рэдкага грызуна. Навуковая праца апублікаваная ў часопісе Science Daily.

Апошнія гады гэты від кенгуровага скакуна актыўна, але безвынікова, шукалі розныя энтузіясты. І вось, нядаўна супрацоўнікі Музея натуральнай гісторыі Сан-Дыега Скот Трэмар і Сула Вандэрпланк выявілі чатыры асобіны на тэрыторыі запаведніка Valle Tranquilo у Мексіцы, выкарыстоўваючы спецыяльныя пасткі.

Гэты грызун адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў роду больш буйнымі памерамі: даўжыня ягонага цела (без хваста) дасягае 12 сантыметраў.