У Вілейскі РАУС звярнуўся жыхар пасёлка Партызанскі, які паведаміў, што ў лютым у яго скралі 1500 долараў.
Падчас праверкі ўстанавілі, што грошы скраў аднавясковец пацярпелага.

Фігурант неяк у лютым зайшоў у госці да знаёмага. Калі сыходзіў, прыхапіў чужыя грошы, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Усе грошы злаўмыснік патраціў на прадукты і спіртное.