У пятніцу — кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. У асобных раёнах — навальніцы. Удзень + 11—17°С.

У суботу пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у паўночна-заходніх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. Днём — плюс 14-20°С, па паўднёвым захадзе — да 24°С.

«З нядзелі сітуацыя зменіцца. Цяпло прынясуць паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Месцамі кароткія летнія дажджы, магчымы навальніцы», — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

Днём паветра прагрэецца да + 17-23°С, па поўдні — да 24-27°С.

У панядзелак — кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Удзень — + 19-25°С, па поўдні — да 27°С.

У Мінску — +23—25°С.

Цёплае надвор’е захаваецца і ў першыя дні мая.