Вядома, не сваіх. Здарылася гэта яшчэ ў канцы 2016 года, аднак працадаўца, Валожынскае райспажыўтаварыства, больш за год чакалі, што былая работніца сплоціць шкоду.
Не дачакаўшыся, напісалі заяву ў Валожынскі РАСК.

25-гадовая прадавачка ўладкавалася на працу ў райспажыўтаварыства 14 снежня 2016 году. І звольнілася адтуль 16 студзеня 2017 году. Калі ў магазіне зрабілі пералік, не далічыліся 1835 рублёў.

Аказалася, што прадавец  брала з касы грошы і тавар у магазіне. А таксама давала тавар сваім знаёмым “пад чэснае слова”.

Кіраўніцтва магазіна больш за год чакала, што несумленная прадавачка сплоціць даўгі. Аднак, гэтага не здарылася.

– Узбуджаная крымінальная справа, – расказаў старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.