Паведамленне з “хуткай” у Валожынскі следчы камітэт пра тое, што па адным з адрасоў у Валожыне знойдзены труп 40-гадовай жанчыны, паступіла 25 красавіка.
Старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік расказаў:

– На целе жанчыны знойдзеныя шматлікія пашкоджанні, аднак падрабязней пра іх можна будзе расказаць пасля заключэння судовых экспертаў.

Са словаў суседзяў, муж з жонкай злоўжывалі спіртным, часта сварыліся.

– Па падазрэнні ў забойстве, 38-гадовы муж забітай затрыманы. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “ Забойства”.