Здарэнне адбылося ў вёсцы Касута, на радзіме ўкраінскага гетмана Піліпа Орліка. Знішчаны стэнд з інфармацыяй пра аўтара першай украінскай канстытуцыі.
Злачынства было здзейснена паміж 27 і 30 красавіка, прыкладна за месяц да дня смерці Піліпа Орліка. Штогод 24 траўня ўкраінскія і беларускія патрыёты прыязджаюць ў вёску Касута, каб ўшанаваць памяць сына беларускай зямлі і героя Украіны.

На стэндзе была размешчаная інфармацыя пра гісторыю вёскі і біяграфія ўкраінскага грамадска-палітычнага і вайсковага дзеяча, гетмана Запарожскага войска Піліпа Орліка.

Стэнд быў усталяваны вілейскімі краязнаўцамі 2 верасня 2015 года ля каменя ў памяць Піліпа Орліка, на месцы, дзе ўкраінцы збіраюцца паставіць помнік гетману.

Стэнд не зламалі, а выкапалі і вывезлі на аўтамабілі. На думку сябраў вілейскай суполкі таварыства аховы помнікаў, стэнд знеслі з палітычных прычын.

Месца, дзе стаяў стэнд. Фота vk.com.