Міністр энергетыкі вызвалены ад пасады за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнесу, перадае БелТА. Пры падтрымцы міністра быў арганізаваны сямейны бізнэс па пастаўках будматэрыялаў па завышаных цэнах.

Уладзіміру Патупчыку 59 гадоў, ён нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі.

2 гады быў галоўным інспектарам па Мінску, займаў пасады міністра працы і сацыяльнай абароны, намесніка прэм’ер-міністра, ва ўрадзе курыраваў сацыяльную сферу.

Міністрам энергетыкі Патупчыка прызначылі ў 2013 годзе.