Фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак» пройдзе ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна ля сцен былога замка Сапегаў 26 мая.
У праграме:

  • рыцарскія і конныя турніры, спаборніцтвы лучнікаў;
  • майстар-клас па сярэднявечных танцах (тэатр гістарычнага танца «SOLEIL» і дуэт «ДЗІВАБОР» г. Мінск);
  • паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі«ШОТЛАНДСКАЯ ПЕХОТА» і групы сабельнага фехтавання «REBELIA»;
  • тэатралізаванае коннае шоў«Бітва на сініх водах» (конна-гістарычны клуб «ЗАЛАТАЯ ШПОРА» і ваенна-гістарычны клуб«СЕКЕРЖ» г. Мінск);
  • спектакль «DanzaMacabra ці Гісторыя пра тое, як аднойчы Смерць вырашыла ўзяць адпачынак» вулічнага тэатра «ВІР» (г.Мінск);
  • майстар-клас па хадзьбе на хадулях (вулічны тэатр «ВІР» г. Мінск).

Таксама, для гасцей фестывалю будзе арганізавана праца горада майстроў, а для дзяцей будуць працаваць атракцыёны.

У фестывалі прымуць удзел беларускія гурты «IRDORATH»,«PAWA», «VURAJ».  Заключнай часкай фестывалю стане вогненнае шоў вулічнага тэатра «ВІР» (г. Мінск) і феерверк.

Спасылка ў інтэрнэце: https://vk.com/event139718260 (можна абмеркаваць транспарт). Месца правядзення: Гальшанскі замак, аграгарадок Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пачатак: 26 мая 2018 года а 12:00.

Увага! У дзень фестывалю для арганізаваных турыстычных груп доступ да руін замка будзе дазволены з умовай набыцця квітка на мерапрыемства.