69-гадовая жыхарка адной з вёсак Вілейшчыны патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра тое, што яе хочуць згвалтаваць, распавялі ў Вілейскім РАСК.
Па словах начальніка Вілейскага РАСК Яўгена Мягкова, здарэнне адбылося 22 сакавіка. У госці да жанчыны прыйшоў яе аднавясковец. Яны разам распівалі спіртныя напоі. Пасля пасварыліся.

Каб прагнаць надакучлівага госця, гаспадыня патэлефанавала ў міліцыю і сказала, што той хоча яе згвалціць.

Міліцыянеры выехалі на выклік. Але як аказалася, жанчына ўсё прыдумала. Цяпер яе пакараюць за ілжывы выклік.