У 2014 годзе ў рэгіёне жыло 370 ветэранаў Другой сусветнай вайны. Сёлета іх засталося 180. З іх удзельнікаў баявых дзеянняў – 111 чалавек.

Маладзечна

У Маладзечанскім раёне 75 ветэранаў вайны. Сярод іх 11 інвалідаў вайны, 47 удзельнікаў баявых дзеянняў, 15 працаўнікоў тылу, адзін пры­франтавік чыгункі і адзін блакаднік Ленінграда.

Вілейка

На Вілейшчыне цяпер 36 ветэранаў. Сярод іх 18 удзельнікаў баявых дзеянняў, восем інвалідаў, дзевяць працаўнікоў тылу і адзін блакаднік.

Валожын

У Валожынскім раёне 20 ветэранаў вайны, з іх 14 удзельнікаў баявых дзеянняў, шасцёра ўдзельнікаў працоўнага фронту.

Мядзел

У Мядзельскім раёне 18 ветэранаў. Сярод іх 13 удзельнікаў баявых дзеянняў, тры інваліды, адзін працаўнік тылу, адна блакадніца.

Смаргонь

На Смаргоншчыне 21 ветэран. Сярод іх 11 удзельнікаў баявых дзеянняў, два інваліды, пяцёра тылавікоў, два блакаднікі, адзін прыфрантавік чыгункі.

Ашмяны

У Ашмянскім раёне 9 ветэранаў. Сярод іх сем удзельнікаў баявых дзеянняў, адзін тылавік і адзін інвалід вайны.

Астравец

На Астравеччыне жыве ­адзін ветэран Вялікай Айчыннай.

Паводле Міністэрства працы і сацабароны насельніцтва, цяпер у Беларусі жыве 8 412 ветэранаў вайны, улічваючы інвалідаў. У Гродзенскай вобласці іх 605, у Мінскай – 1 125.