4 мая вучні і настаўнікі школы прысутнічалі на мітынгу, прысвечаным 75-гадавіне з дня трагедыі ў вёсках Любча і Боркі Вілейскага раёна. “Рэгіянальная газета” анансавала мерапрыемства.

Мітынг-рэквіем ладзілі на мемарыяльным комплексе на месцаы спаленай вёскі Любча.

Сярод прысутных была Фаіна Анасовіч, жыхарка Борак, якая неверагодным чынам засталася жывой. Да помнікаў у Любчы і Борках прысутныя ўсклалі кветкі.

А ў актавай зале школы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Памяць сэрца”.

Мерапрыемства памяці спаленых вёсак правялі ў ільянская школе.

Фота аўтара.