Праводзіць апрасоўку ў Маладзечне традыцына будуць у два этапы. Горад дзеліцца на дзве чаргі па вуліцы Віленскай.
Спецыялісты будуць імкнуцца выканаць работы аператыўна і вытрымліваць тэрміны, сказаў намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак Леанід Кузняцоў.

Ад 10 да 23 мая гарачую ваду адключаць тую частку горада, што размешчаная ў бок смаргоні ад вуліцы Віленскай. У гэтую чаргу ўваходзяць Гелянова і Здземелева, дамы па вуліцах Буйніцкага, Галіцкага, Лебедзеўскай, Чкалава, Таміліна. Некаторыя вуліцы падзяляюцца.

У першай чарзе – дамы № 3-9, 42,44,44а, 46 і 48 па Хмяльніцкага, №1-5, 8, 10, 12 па Талстога, №1-10 па Віленскай, № 7,9 і 10 па валынца, №6, 10, 12, 14, 16, 18, 25, 27 па Прытыцкага, №8, 12, 14, 19а па Грамадоўскай, №45, 47, 49, 51 па Лібава-Роменскай, дом №60 па Бухаўшчыне. Таксама дамы па Вялікім гасцінцы ад №64 па цотным баку і ад №85 па няцотным баку.

З адміністрацыйных будынкаў гарачую ваду ў гэты перыяд адключаць у дзіцячых садках № 4, 6, 9, 12, 15, 16, 17, 26, 27, гандлёва-эканамічны каледж, школа мастацтваў, гасцініца, Палац культуры, Следчы камітэт і КДБ, музей, суд, кінатэатр, банкаўскі комплекс, школы №2, 7, лазня №2.

Другі этап

Запланавана, што ён працягнецца ад 24 мая да 6 чэрвеня. У другую чаргу ўваходзяць дамы у бок Мінска ад вуліцы Віленскай.

Па Вялікім Гасцінцы гэта дамы ад №68 па цотным баку і ад №107 па няцотным баку у бок сталіцы.

У другой чарзе адключаць ваду Залінейнаму раёну, станказавадскому, Вялікаму Сялу, Усходняму мікрараёну і раёнам №4, 6, 10. Гэта вуліцы Янкі Купалы, Касманаўтаў, Скарыны, Будаўнікоў, Ламаносава, Таўлая.

Дамы на вуліцах Хмяльніцкага, Віленскай, Валынца, Прытыцкага, Грамадоўскага, Лібава-Роменскай – акрамя тых, што трапляюць у першую чаргу (спіс вышэй). Таксама дамы №1, 3, 5 па 17 верасня і Магістральнай.

Сярод устаноў апрасоўка будзе ў школах №1, 4, 8, 9, 11, 12, 14, 6, 10, гісназіі-каледжы мастацтваў, садках №1, 2, 7, 8, 10, 11, 14, 19, 23, 24, 28, 29, 30, 31, 35, 18. У Лядовым палацы, цэнтры “Тройка”, лазнях №1, 3, 4.