У кнізе заўваг і прапаноў Мядзельскага РАУС жыхарка райцэнтра пакінула словы ўдзячнасці ў адрас супрацоўнікаў міліцыі: «Вялікі дзякуй за ўдзел ўсім у пошуку майго сына. Чулыя і прафесійныя супрацоўнікі. Асабліва дзякуй Таццяне Анатольеўне Харэвіч »
Гаворка ідзе пра гісторыю, якая адбылася ўвечары 27 красавіка. У Мядзельскі РАУС звярнулася жыхарка горада Мядзел, бо ў яе знікн малалетні сын.

Хлопчык самастойна пайшоў з дому і яго месца знаходжання не было вядомае.

Дадатковую трывогу выклікала тое, што дзіця мае асаблівасці псіхічнага развіцця. Таму хлопчык можа недаацэньваць небяспеку, пры гэтым імкнецца пазбягаць кантактаў з незнаёмымі людзьмі.

На пошук малалетняга «вандроўніка» быў накіраваліся ўсё работнікі, што былі ў той дзень на працы,  узняты дадатковы магчымы рэзерв.

Не прайшло і гадзіны, як сына ўжо перададалі ўсхваляванай маці. Знайшла і даставіла ў РАУС хлопчыка інспектар ІСН РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Таццяна Харэвіч. Ужо на наступны дзень мама дзіцяці зноў звярнулася ў РАУС. На гэты раз не з просьбай дапамогі, а са словамі падзякі.