Аператыўнікі наркакантролю і байцы СОБРу арганізавалі аперацыю па затрыманні непасрэдна па месцы жыхарства фігуранта.

Як распавёў начальнік упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама Алег Сільвестровіч, падчас ператрусу дома знайшлі і канфіскавалі больш за кілаграм высушанага зелля, а таксама ўсе неабходныя прыстасаванні для вырошчвання і фасоўкі тавару: электронныя вагі, ўпаковачны матэрыял. Таксама ў тайніку нарказбытчык захоўваў грошы розных наміналаў агульнай сумай каля 6000 рублёў.

Па інфармацыі следства, траву фігурант вырошчваў у лесе, калі спрыяла надвор’е, а таксама ў падвале дома. Зламыснік стварыў цяплічныя ўмовы для вырошчвання марыхуаны, абсталяваўшы хатнюю плантацыю ў спецыяльнымі сістэмамі вентыляцыі, тэрмарэгуляцыі і арашэння.

Устаноўлена, што гандляр збываў наркотык вагой у 5 грамаў за 20 рублёў.

У дачыненні да віляйчаніна распачалі крымінальную справу па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў”. Праводзіцца расследаванне.