Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю пры праверцы таварыства “Купала-Агра” знайшоў парушэнні.
Сярод іх – у вядзенні бухгалтарскага ўліку, зямельнага і прырода­ахоўнага заканадаўства, а таксама тэрміны выплаты зарплаты.

У бухуліку да праверкі не былі ўлічаныя шэсць будынкаў і 25 пабудоў меліярацыйных сістэм балансавым коштам вышэй за два мільёны рублёў.

24 аб’екты асноўных сродкаў, частка з якіх не выкарыстоўваецца ад 2008 года, і каля 13 га зямель сельскагаспадарчага прызначэння зараслі пустазеллем. Іх ніяк не выкарыстоўвалі ў вытворчасці.

У бухуліку несвоечасова адлюстроўвалі гаспадарчыя аперацыі. Гэта прывяло да павелічэння чыстага ўбытку таварыства за 2016 год на 79 тысяч рублёў, што складае 11,4% ад уліковых дадзеных.

У 2017 годзе таварыства не мела недахопу ў сіласна-сянажных пабудовах. Але сіласную масу кукурузы закладалі ў курганы. Напрыклад, так рабілі на ферме “Кліманты”. А траншэя на малочнатаварнай ферме “Гарнякі” 2015 года так і засталася незапатрабаванай.

За дапушчаныя правапарушэнні вінаватых службовых асоб прыцягнулі да адказнасці. Выпраўленне недахопаў кантралюе дзяржкантроль.