Экспедыцыю правядуць ад 10 да 30 ліпеня ў межах вучэбнай археалагічнай практыкі гістфака БДУ, распавяла адна з кіраўнікоў, выкладчыца БДУ Паліна Курловіч-Бяляўская.

Жыць удзельнікі экспедыцыі будуць у кэмпінгу на беразе ракі Іліі на ўскраіне вёскі.

Плануюць разабраць і апрацаваць аб’екты вытворчай пляцоўкі прадпрыемства. Будуць экскурсіі, адукацыйныя і культурніцка-забаўляльныя мерапрыемствы.

Жадаючыя паехаць у якасці валанцёраў, звязвайцеся непаспрэдна з кіраўніцтвам для абмеркавання ўсіх умоў. Паведамляйце плануемыя срокі ўдзелу, а таксама ці ёсць у вас свой намёт.
Запісвайцеся! Будзе цікава і весела!

З Палінай Курловіч-Бяляўскай можна звязацца тут.