Аварыя адбылася на 55 кіламетры аўтадарогі Р58.

Кіроўца-мінчанін на БМВ разам са сваёй сям’ёй ехаў у бок Ільі. Нечакана на дарогу выскачылас казуля.

Мужчына паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але не атрымалася.

Казуля загінула на месцы, пашкодзіўся перад аўтамабіля. Кіроўца і пасажыры не пацярпелі, распавялі ў Вілейскім РАУС.