10 мая 65-гадовая маладзечанка, пазнаёміўшыся па інтэрнэту з 71-гадовым мужчынам, паехала па запрашэнні на яго лецішча ў Вілейскі раён.
Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, мужчына  – удавец з Маладзечна  – мае лецішча на Вілейшчыне, у Нарочскім сельскім савеце. 10 мая ён запрасіў новую знаёмую да сябе на лецішча.

Праз дзень ён прывёз сваю госцю ў Маладзечна з гематомамі на твары і шыі. Жанчына звярнулая ў бальніцу.

Па версіі жанчыны, яна не пагадзілася на інтым. За гэта гаспадар яе пабіў, і ноч жанчына правяла на вуліцы. Прасіла, каб занёмы адвёз яе дадому назаўтра, але той не хацеў садзіцца за руль, бо піў.

Мужчына ж сцвярджае, што блізкасці захацела госця, і ён мусіў адбівацца ад яе.

Цяпер міліцыя высвятляе супраўдныя абставіны справы.