Аўтар скульптуры – віляйчанін Валеры Апарык. Аўтар ідэі – дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў.

– Вілейшчына, “Вілейскае мора” – мая малая радзіма. Увесь час мару сустрэць Рыбінага цара, які, згодна з легендай, жыве ў Беларусі і якога ніхто не бачыў, – кажа Ігар Сямёнавіч.

Валеры Апарык і Ігар Кіцікаў у творчым працэсе.

Дырэктар каледжа падзяліўся сваёй ідэяй з таленавітым творцам, скульптарам Валерыем Апарыкам, і той увасобіў яго мару.

Майстар і твор.

На тэрыторыі каледжа падрыхтавалі спецыяльнае месца, дзе будзе стаяць новы арт-аб’ект – пляцоўку з невялічкай штучнай сажалкай.

На адкрыццё скульптуры запрашаюць усіх віляйчан і гасцей горада.

Пляцоўка, дзе ўстановяць новы арт-аб’ект.

Фотаздымкі забяспечаныя Вілейскім дзяржаўным каледжам.