Кнігі Ніны Лісоты, Усевалада Сцебуракі, Андрэя Дзічэнкі і Барыса Манцэвіча намінаваныя на штогадовую літаратурную прэмію “Кніга года”.
У спісе прадстаўленыя наступныя кнігі віляйчан: “Сны дарог” Усевалада Сцебуракі, “Ядро матери” Андрэя Дзічэнкі, “Скрыжалі майго маленства” Барыса Манцэвіча, а таксама “Дваццаць рэальных гісторый” Ніны Лісоты з Маладзечна.

На сайце таксама апублікаваны спіс сяброў журы, якія будуць галасаваць за найлепшую кнігу.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2017 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, па сутнасці — любы беларускі літаратар.

Пераможца атрымае прыз памерам 1000 еўра ў рублёвым эквіваленце паводле курсу Нацбанка.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў другой палове траўня.