Любіце свой горад  і ведаеце, як зрабіць яго больш прывабным для жыхароў і гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі? Прапануйце ідэю і знайдзіце аднадумцаў і партнёраў, каб яе ажыццявіць!
Грамадская культурніцкая  кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання “СІМПА” абвяшчаюць  Кірмаш праектаў для гарадоў і мястэчак Міншчыны!

Кірмаш праектаў  –  месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі. Гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць.

Удзел у Кірмашы праектаў  можа прыняць кожны жыхар Міншчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint  Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

  • інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);
  • назву ідэі/праекта;
  • мэту і сутнасць ідэі;
  • чаму і каму гэта неабходна;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі: https://www.slideshare.net/budzma/ss-70207054

Дасылайце свае ідэі да 27.05.2018 уключна на адрас kirmash.praektau@gmail.com

Фінальная прэзентацыя праектаў адбудзецца 30 мая ў Маладзечне!

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

  • распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
  • апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;
  • атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;
  • знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;
  • пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
  • натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку;

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія “Будзьма беларусамі!” і “СІМПА” акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

ЗБОР ІДЭЙ да 27 мая 2018 года ўключна!

Даведкі і падрабязнасці : + 375297121803 (Святлана), kirmash_praektau@gmail.com.