Да 1 снежня завершыцца стварэнне базы дадзеных «дармаедаў», паведамляе БелТА. Пілотную версію плануецца падрыхтаваць да 1 верасня.
У далейшым база будзе абнаўляцца штоквартальна.

Акрамя таго, цяпер завяршаецца фарміраванне складаў пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, рыхтуецца пералік цяжкіх жыццёвых сітуацый, якія будуць служыць падставай для выключэння з базы «дармаедаў».