Валожынскі РАСК шукае Дзмітрыя Іванавіча Загорскага, 1983 года нараджэння, ураджэнца вёскі Дайнава Вялікая, што на Валожыншчыне. Яго абвінавачваюць па крымінальнай справе ў здзяйсненні наўмыснага злачынства (крадзяжа).
Прыкметы: на выгляд 35 год, рост 170-175 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, з круглым бледным тварам, прамымі бровамі, шэра-блакітнымі вачыма, сярэднім носам і ротам, цёмнымі кароткімі валасамі. Мае глухі голас, гаворка ясная.

Грамадзян, якім вядома, дзе знаходзіцца Дзмітры Загорскі, просяць паведаміць у Валожынскі РАУС па тэлефонах 8(01772) 54021 (дзяжурная часць), 8(029) 6855302, 8(029)5076698 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.