9 мая ў дзіцячым завяршылі дзевятнаццаты беларуска-вестфальскі тыдзень сяброўства.

Сёлета нямецкіх гасцей прымалі ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры “Надзея”. Акрамя цэнтра, арганізатарамі мерапрыемствы тыдня з беларускага і нямекага боку арганізоўвалі грамадскія арганізацыі, таварыствы, буйныя холдынгі.

Як распавяла Таццяна Майсак, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю “Надзеі”, праект “Тыдзень сяброўства” стаў пераемнікам тыдня “Экалогія без межаў”, які на працягу многіх гадоў праводзілі ў Беларусі і Германіі па чарзе. За гады сумеснай працы ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі багаты досвед у галіне захавання і абароны навакольнага асяроддзя, у галіне ўстойлівага равіцця.

Экскурсія па Вілейцы.

На думку арганізатараў, правядзенне такога міжнароднага праекта ўмацоўвае сяброўскія кантакты і неабходныя дзелавыя сувязі, дазваляе ўсвядоміць, што трэба рабіць для таго, каб берагчы прыроду і ўласнае здроўе.

Тэму сёлетняга міжнароднага тыдня вызначылі так – “Умовы сацыялізацыі найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь”.

Прадумваючы тэму, мы хацелі звярнуць увагу на тых людзей, што больш уразлівыя ў сучасным свеце, – кажа Таццяна. – На тых, хто мае патрэбу ў абароне, падтрымцы з боку дзяржавы, грамадскіх аб’яднанняў і проста неабыякавых людзей.

Падчас знаходжання ў “Надзеі” удзельнікі паразмаўлялі з дзецьмі, якія якраз былі на аздараўленні ў Цэнтры. Нямецкія госці наведалі Вілейскі райвыканкам, дзе іх сустрэла Святлана Дзяруга, намеснік старшыні райвыканкама, якая курыруе сацыяльную сферу на Вілейшчыне.

Таццяна Цітуленка – пра тое, як віляйчане добраўпарадкуюць родны горад.

Старшыня грамадскага аб’яднання “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка распавяла гасцям, як за замежныя гранты актывісты добраўпарадкуюць Вілейку, паказал скейт-парк і спартыўныя пляцоўкі.

У Вілейскім цэнтры тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Шохціна пазнаёміла гасцей з працай установы. Немцы пабывалі ў аддзяленні дзённага знаходжання і пражывання інвалідаў, сустрэліся з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Разам яны правялі час на базе адпачынку на беразе Вілейскага вадасховішча.

За тыдзень быў час выехаць і за межы Вілейскага раёна. Госці наведалі музеі ў сталіцы, аграгарадок Гервяты на Астравеччыне, парк-музей інтэрактыўнай гісторыі, пазнаёміліся з гісторыяй і культурый Беларусі.

Фота забяспечанае Таццянай Майсак.