Першае здарэнне адбылося каля 20 гадзін у суботу, 19 мая.

Пад электрычку на станцыі Уша трапіла 24-гадовая жыхарка Мінскага раёна. Маладую жанчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Каля 7 раніцы 20 мая каля станцыі Алёхнавічы пад колы электрычкі “Маладзечна-Мінск” трапіла 42-гадовая мінчанка. Жанчына не выжыла.

Прычыны здарэнняў высвятляюцца, дадаў начальнік па ідэалагічнай рабоце Маладзечанскага РАУС Уладзімір Васількоў.