Каля васьмі раніцы на Вялікім Гасцінцы сутыкнуліся “Рэно” і “БМВ”.
Са слоў відавочцаў, кіроўца “Рэно” ехаў з боку Мінска і паварочваў налева, да гандлёвага цэнтра “Тройкі”.

“БМВ” рушыла з боку Смаргоні прама. “Рэно”, не дачакаўшысы, пакуль праедуць машыны сустрэчнай паласы ў прамым накірунку, пачаў паварот, што і справакавала аварыю.

Рух для аўтамабіляў і асабліва аўтобусаў ускладнены.

Каментар ДАІ чытайце пазней.