Па ўмовах акцыі той, хто даслаў найбольш бланкаў з адзнакамі “9” і “10”, атрымае планшэт.
Найбольшую колькасць, а менавіта 57 бланкаў, мы атрымалі ад вучня 7 “В” класа гімназіі №10 Маладзечна Захара Шалаева. Віншуем Захара і яго клапатлівую маму, якая ўвесь год збірала бланкі і прынесла іх у рэдакцыю за некалькі дзён да канца прыёму бланкаў.

Захар атрымае планшэт.

Акрамя таго, ніхто не пабіў колькасць бланкаў і па заліку класа. Таму ўвесь 7 “В” пойдзе ў піцэрыю адзначаць канец навучальнага года.

Класны кіраўнік Захара Алена Пятроўна сказала, што Захар выдатнік, і што нам даслалі яшчэ не ўсе яго дзясяткі. Уручаць падарунак пераможцы мы будзем у піцэрыі.

Таксама рэдакцыя адзначыць памятнымі падарункамі Надзею Рухлю з 11 класа Хажоўскай школы і Дзіяну Гіль з 6 “А” вілейскай гімназіі “Логас”. Дзяўчаты таксама актыўна ўдзельнічалі ў акцыі, але не дацягнулі да першага месца.

Пра ўзнагароджанне пераможцаў чытайце пазней.