Акцыя пройдзе ад 25 мая да 5 чэрвеня.
У перыяд правядзення мерапрыемстваў на ўсіх механічных транспартных сродках пры руху ў светлы час сутак павінна быць уключанае бліжняе святло фар ці дзённыя хадавыя агні, калі яны ёсць.

Трымайцеся правілаў бяспекі:

  • Заўсёды сачыце за дзецьмі, не пакідайце без нагляду ў дварах, дзе ёсць машыны.
  • Калі едзеце на аўтамабілі з дзіцем, садзіце яго у бусцер ці аўтакрэсла. Праверце, ці добра дзіця прышпіленае.
  • Дзецям да 14 год не дазваляйце выязджаць на ровары на дарогі агульнага карыстання.
  • Купіце дзіцяці флікеры ў розных выглядаз – значкі, налепкі, кулончыкі, і прымацуйце на адзенне.
  • Не парушайце правілы дарожнага руху самі, давайце прыклад.