23 мая каля 11.00 у Вілейскі ГРАНС паведамілі пра пажар у Куранцы.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца, адкрытым полымем гарэў дах на хляве ў двары на вуліцы Маладзёжнай.

Гаспадароў дома не было. Выратавальнікаў выклікалі суседзі. Яы ж самастойна вывелі з хлява хатніх жывёл: карову і свінню.

У выніку пажару згарэў дах. Унутры хлеў не пацярпеў.

– Па словах мясцовых жыхароў, за пару хвілін да пажару па вёсцы прайшла моцная навальніца з маланкамі. Па характары пашкоджанняў можна меркаваць, што хлеў запаліла маланка, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” Яўген Камароў, галоўны інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі.