Вечарам 24 мая жанчына з двума дзецьмі прыйшла ў госці да знаёмых.
Дарослыя пілі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Яго пачалі шукаць.

Каля 21:30 дзіця апынулася ля акна, змагло адкрыць створкі і выпала. Хлопчык 2014 года нараджэння ўпаў з трэцяга паверха.

З цяжкімі траўмамі галавы і жывата дзіця шпіталізавалі ў рэанімацыю.