Здарэнне адбылося 24 мая каля дзесяці раніцы на дарозе “Маладзечна-Ілья” ля вёскі Селішча.
За рулём знаходзіўся 35-гадовы маладзечанец.

Мужчыне не справіўся з кіраваннем пасля абгону. Машыну занесла, яна выехала на сустрэчную паласу, а далей паляцела ў кювет і перавярнулася на дах.

Кіроўца вылецеў з салона аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Як распавялі ў вілейскім РАСК, следчыя праводзяць праверку здарэння.