Запрашаем 26 мая на гарадскі стадыён.
У межах шостага тура ФК “Маладзечна” прыме ФК “Спадарожнік” з Рэчыцы. Стартавы свісток прагучыць у 17 га­дзін.

У цырымоніі адкрыцця футбольнага сезона запланаваны ўдзел генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі футбола Юрыя Вяргейчыка.

Перад пачаткам матча, у 16:30, а таксама ў перапынку выступяць спецыяльныя госці – музычны гурт “Без панікі” з Мінска.

Уваход і на гульню, і на канцэрт будзе бясплатны.