Вёска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Менавіта тут, у 1911 годзе правёў свае самыя шчаслівыя канікулы Максім Багдановіч. Музеефікацыя гэтай мясціны пачалася ў 1970-я гады, дзякуючы нашаму славутаму земляку – гісторыку і краязнаўцу Генадзю Каханоўскаму,
які адшукаў гэтае месца. Раней было невядома, дзе жыў Максім Багдановіч улетку 1911года.

Дзякуючы руплівым намаганням заслужаннага работніка культуры Вячаслава Ляшковіча тут устанавілі памятны знак. На адным з валуноў – радкі са знакамітага багдановічаўскага “Санета”, а на другім пазначана, што менавіта сюды, у Ракуцёўшчыну, прыязджаў Багдановіч летам 1911 года і гэты час быў для яго часам натхнення і плённай працы.

Ракуцёўшчына. Хата арандатара. Фота забяспечанае Настассяй Сярболінай.

А ў 1981 годзе побач з памятнымі камянямі беларускія літаратары пасадзілі Максімаў сад – 70 дрэў, бо тады адзначалася 70 гадоў з часу наведвання Максімам Багдановічам Ракуцёўшчыны.

Стварэнне музея пачалі ў 1991 годзе, канчаткова завяршылі ў ў 2007 годзе.

У сядзібу шляхціца Лычкоўскага, у якога жыў паэт летам 1911, ўваходзілі дзве хаты, гумно, клець, хлявы. Шляхціц быў родным дзядзікам дзеячоў беларускага адраджэння Антона і Інвана Луцкевічаў. Яны і запрасілі сюды паэта.

Хата арандатара ў Ракуцёўшчыне. Фота, забяспечанае настассяй Сярболінай.

Фальварак быў даволі заможны. Лычкоўскія мелі добрую гаспадарку: 26 дзесяцін зямлі і трымалі коней, кароў, парсюкоў, авечак. Лычкоўскага ў вёсцы паважалі.

Сядзібу Вацлава Лычкоўскагааднавілі. Зараз гэта дом гаспадара, дом арандатара, гаспадарчая пабудова гумно і акаляючая тэрыторыя.

Сёння 25 мая, па традыцыі, у Ракуцёўшчыне пачнуцца памятныя мерапрыемствы ў гонар паэта.

На гаспадарчым двары. Фота забяспечанае Настассяй Сярболінай.