Сёння раніцай вілейскія выратавальнікі выязджаюць на Валожыншчыну, шукаць у вадаёме ў Вішневе цела 28-гадовай жанчыны, якая патанула ўчора ўвечары.
– Учора пасля дзевяці вечара нам патэлефанавалі з Валожынскага РАУС і паведамілі, што ў лясным возеры ў Вішневе патанула жанчына, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда.

Жанчына адпачывала ў кампаніі на возеры. У нейкі момант пайшла купацца і пачала тануць. Але знаёмыя выцягнулі яе. Праз некаторы час яна ізноў пайшла ў возера. І на гэты раз патанула.

Днём раней патануў мужчына ў насілаўскім возеры. Па словах Ягора Роўды, проста плыў і знік. Выратавальнікі дасталі цела з вады. Асобу мужчыны пакуль не ўстанавілі. На выгляд яму гадоў 50.

На Вілейшчыне за выхадныя зрабілі шэсць папярэджанняў тым, хто заплываў за буі.