28 мая ў вёсцы Уладыкі на Вілейшчыне ля магілы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага вілейскія актывісты правялі мерапрыемства  ў гонар паўстанцкага атрада пад кіраўніцтвам Вінцэнта Козела-Паклеўскага.
28 мая 1863 года ва Уладыках адбыўся апошні бой атрада пад кіраўніцтвам Вінцэнта Козела-Паклеўскага. Загінула каля 200 паўстанцаў і іх кіраўнік.

Тых, каго не забілі, патапілі ў рацэ Ілія. Па словах мясцовых жыхароў, вада ў Іліі ў той дзень была чырвонай ад крыві.

Вінцэнта і яго брата Міхаіла пахавалі ў лесе ў магіле разам з паўстанцамі, побач паклалі шашку. Уночы бацька перазахаваў сыноў на сямейных могілках у Сэрвачы.

На мерапрыемстве былі госці з Вілейкі, Маладзечна, Мінска. Прысутнічаў святар.

Фотаздымкі vialejka.info і забяспечаныя Аляксеем Сюдаком.